13 сакавіка ў эфіры

У панядзелак, 13 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы грузінскай эстраднай выканаўцы Гюлі Чахелі;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творы амерыканскага кампазітара Эндру Нормана;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Юлі Таўбіна;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Дзмітрыя Малікава;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка канадскага кампазітара Говарда Шора да кінатрылогіі “Уладар пярсцёнкаў”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам) перадача прысвечана 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Сябры”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў”, чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: – лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” – чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: канцэрты Даменіка Чымарозы для духавых інструментаў;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Майлза Дэвіса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць праграмы – акцёр і рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валерый Анісенка;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: інструментальныя канцэрты Генрыха Вагнера і Анатоля Багатырова;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы аўстрыйскага кампазітара і піяніста Іагана Непамука Гумеля;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: раманс Сяргея Рахманінава “Бэз”, сюіта “Карцінкі з выстаўкі” Мадэста Мусаргскага, “Ночы ў садах Іспаніі” Мануэля дэ Фальі, фартэпіянны цыкл “Эстампы” Клода Дэбюсі;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы брытанскага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Цар-мядзведзь”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць нямецкага кампазітара Фолькера Бертэльмана.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.