13 сакавіка ў эфіры

У сераду 13 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: свет джаза;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: інструментальныя творы Каміля Сэн-Санса;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні кампазітара Аляксандра Зацэпіна;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы амерыканскага гурта “TheVitaminStringQuartet”;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: народныя традыцыі святкавання Масленіцы;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: творчасць кампазітара Уладзіміра Шаінскага;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно” саўндтрэк да фільма “Ла-Ла Лэнд” кампазітара Джасціна Гурвіца;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творчасць нарвежскага піяніста Лейфа Овэ Андснэса;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы рускіх кампазітараў, прысвечаныя Масленіцы;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага піяніста Боба Акры;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госць у студыі – дырэктар Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар Аляксандр Лакотка;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы казахстанскага гурта “А-Студио”;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Шостая сімфонія Фёдара Пыталева ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы дуэта са Швецыі “Simbia” і швейцарскага ансамбля  HusisteinMusik”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы  бразільскага піяніста Нэльсана Фрэйрэ.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.