13 снежня ў эфіры

У аўторак, 13 снежня, канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – творчасць  Джэймса Браўна;
- у 02:00 – запісы аркестраў з Харватыі;
- у 06:10 – песні ў выкананні Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спевы акцёра Віталя Саломіна;
- у 7:25 і 23:30 – творы Георгія Свірыдава;
- у 7:55 – вершы Пімена Панчанкі;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: запісы шатландскага кампазітара Лорна Балфа;
- у 8:25 і 13:05 – музыку Валерыя Жывалеўскага;
- у 08:45 – старонкі дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;
- у 09:00 – "Класіку раніцай": музыку Густава Малера, Віктара Помазава і спевы Клаўдзіі Кудрашовай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – папулярныя вакальныя творы на тэму  музычных традыцый Італіі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” - “Гаспода” з Галінай Шаблінскай.
Тэма перадачы – “Перакладаю душу. Пра асаблівасці перакладчыцкай працы з мастацкімі тэкстамі”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя.
Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны кафэрак”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 –
Трэцюю сімфонію Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 –
аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “
Хітры чалавек”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”:
песні ў выкананні Людмілы Сенчынай;
- у 22:15 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – 
www.radiokultura.by.