13 жніўня ў эфіры

У нядзелю, 13 жніўня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы ансамбля “Салісты Венецыі”;

- у 06:10 – творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова –  да 110-годдзя з дня нараджэння кампазітара;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: фрагменты з балета “Паненка і хуліган” Дзмітрыя Шастаковіча;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – калекцыянер Ігар Сурмачэўскі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпадарожжа па чароўных гісторыях Рэдзьярда Джозэфа Кіплінга і казку Алеся Якімовіча пра смелага вожыка;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Старонкі твора рускага пісьменніка Івана Шмялёва “Неупіваемая чаша”. Запіс 1997 года;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: віяланчэльныя творы Роберта Шумана;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Паўла Марціновіча чытае артыст Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Перадача прысвечана творчасці мастака, сцэнографа, ілюстратара Івана Білібіна;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: перадача прысвечана творчасці вядучага майстра сцэны балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі народнага артыста Беларусі Антона Краўчанкі;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” творы Крыстафа Вілібальда Глюка і запісы квартэта “FourTops1977-га года;

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Другой сімфоніі Яна Сібеліўса;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: мелодыі танга Аскара Строка;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Жоржа Бізэ “Кармен”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Ці можна намаляваць вецер?”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джона Хендрыкса 1961 года;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг радыёспектакля “Сэрца на далоні” паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць  аргенцінскага кампазітара Маўрыцыа Кагеля.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.