14 чэрвеня ў эфіры

У  сераду 14 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы танцавальнага аркестра Чэхаславацкага радыё. Запісы з пласцінкі “Танга і вальсы”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: “Сімфанічныя танцы” і Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тома Уэйтса;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы ісландскага музычнага калектыва “Amiina”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Бураўкіна;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы нямецкай поп-спявачкі Сандры;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні са спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: Японія;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы беларускіх эстрадных выканаўцаў;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы нямецкага кампазітара Макса Рэгера;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы італьянскай спявачкі Чэчыліі Барталі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трубача Лі Моргана;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць у студыі – галоўны захавальнік фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” Аляксандр Рак;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: канцэртныя творы Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы народнага артыста Расіі Данііла Крамера;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы трыа Але Мёлера, дуэта Вэст і Рыдвал, Мамаду Сэнэ і Бэрын Хахін;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Акварэлькі”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Іаганэса Брамса.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.