14 кастрычніка ў эфіры

Шаноўныя, Дзень маці, 14 кастрычніка, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – музычныя творы Роберта Шумана;
- у 06:10 – песні ў выкананні англійскага спевака Джо Кокера;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: ансамбль “Верасы”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Валерыя Коўтуна;
- у 07:55 – вершаваныя радкі Янкі Купалы і Генадзя Пашкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі мультыінструменталіст Сайман Гоф;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: аснамбль “Камерата”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, мелодыі Эйтара Віла-Лобаса, Галіны Гарэлавай, Карла Дзітэрса фон Дзітэрсдорфа;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – Сюіта для клавесіна рэ мінор Луі Куперэна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джымі Скот;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гаворка пра традыцыйны жаночы строй (да Дня маці);
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Іосіф Жыновіч”;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Смірнова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-пік”, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы Франца Шуберта;
- у 19:00 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра дожджык”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Кліфа Рычарда;
- у 22:15 – творчасць беларускага кампазітара Андрэя Мдывані.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.