14 красавіка ў эфіры

У  чацвер 14 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў” запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Першая і Другая скрыпічныя санаты Роберта Шумана;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Барбары Стрэйзанд;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Казіміра Камейшы;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Ванэсы Ліні Уільямс;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: апавяданні Элізы Ажэшка “Нізіны” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: варыяцыі Радзівона Шчадрына “Аўтапартрэт”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса 1958-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Святланай Колмак. Госць у студыі – дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Глеб Лапіцкі;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: варыяцыі на беларускую тэму Генрыха Вагнера і Трэцяя сімфонія Яўгена Глебава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: камерна-інструментальныя творы Антаніна Дворжака;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: музыка Мікаэла Тарывердыева;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя канцэртнага выканання оперы “Ладдзя Роспачы” беларускага кампазітара Сяргея Бельцюкова;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:“Пра дзяўчынку Настачку”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты Літургіі Іаана Златавуста балгарскага кампазітара Добры Хрыстава ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.