14 лістапада ў эфіры

У панядзелак, 14 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – спевы Сезарыі Эвары;
- у 06:10 – творчасць Лучана Павароці;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: “Зорныя войны”;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна ля бемоль мажор Ёзефа Габрыэля Райнбергера;
- у 07:55 – вершы Васіля Віткі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Artesia;
- у 08:25 і 13:05 – старадаўняя музыка Беларусі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Іагана Себасцьяна Баха, Антоніа Салера, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Полі Берген;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава Аляксандр Шантаровіч;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: тэрапеўтычныя групы;
- у 15:15 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы Эдварда Грыга;
- у 19:00 – запісы італьянскіх груп Bonifica Emiliana Veneta i Abnoba;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Кропля-неспадзяванка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні ансамбля “Сябры”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: кампазітар Ёсіхіса Хірана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.