14 лютага ў эфіры

У аўторак, 14 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы Тэльмы Хьюстан;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тота Кутуньа;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць піяністкі, скрыпачкі і кампазітара з Брайтана Попі Акройд;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Міхася Пазнякова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Ганны Герман;

- у 08:05 – “Музыка тэатра і кіно”: твор беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча “Музыка сталічных і правінцыяльных тэатраў”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”: выпуск прысвечаны мастацкаму кіраўніку Беларускага тэатра “Лялька” Віктару Клімчуку;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні кампазітара Дзмітрыя Далгалёва;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі – творы Крыстафа Вілібальда Глюка, Пятра Чайкоўскага, Рыгора Пукста, Сяргея Рахманінава, Георгія Свірыдава;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: музыку Аляксандра Даргамыжскага;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Артура Прайсака;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы “Талент як Боскі дар і наканаванне. Творчасць Яўгеніі Янішчыц”. Госця ў студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старадаўняя музыка Беларусі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творчасць Клода Дэбюсі;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: санаціна Марыса Равэля;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ансамбля старадаўняй музыкі “OrlandoConsort;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:“Пра маладога князя Эндрю”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.