14 мая ў эфіры

У нядзелю, 14 мая, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы знакамітага скрыпача XXстагоддзя Іегуды Менухіна;

- у 06:10 – фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы заслужанага артыста Беларусі Анатоля Падгайскага;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: гсць у студыі – паэтэса Раіса Баравікова;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы айчынных артыстаў эстрады;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казку “Новае адзенне караля” паводле Ханса Крысціяна Андэрсана і “Казку пра рыбака і рыбку”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: Скрыпічны канцэрт Макса Бруха;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Васіля Жуковіча чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Выпуск прысвечаны творчасці кампазітара Ісака Шварца;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: выпуск прысвечаны творчасці балерыны і педагога, народнай артысткі Беларусі Ніны Давыдзенка;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрты для клавесіна з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха і запісы рытм-энд-блюзавага выканаўцы Уілсана Пікета;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: размова з гомельскім гарманістам, народным майстрам Рэспублікі Беларусь, этнографам Віктарам Шыпковым;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: скрыпічныя пэмы Эжэна Ізаі;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Сержа Генсбура;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Майская ноч”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чаму пралескі сінія”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы хіп-хоп джаз трыа “ThreeFall”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: Радыёпастаноўка “Сын вады” паводле Янкі Маўра, да 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Джона Кэйджа.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.