14 сакавіка ў эфіры

У чацвер 14 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Бобі “Блю” Блэнда;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фартэпіянны цыкл Роберта Шумана “Карнавал” у выкананні Артура Рубінштэйна;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: “Рэгтаймы” Скота Джопліна;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы кампазітара Георга Дойтэра;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з пісьменніцай і шматдзетнай маці Анастасіяй Жолуд;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: творчасць савецкай спявачкі Ніны Бродскай;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно” музыка да фільма “Не пакідай”, знятага на кінастудыі “Беларусьфільм” у 1989 годзе. Кампазітар Яўген Крылатаў;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: другая частка Сімфаньеты Мікалая Аладава ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Цырука;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: скрыпічныя санаты Эдварда Грыга;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”:мелодыі Генры Пёрсела;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага саксафаніста Джорджы Олда;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Андрэй Вайцяховіч;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Жанны Агузаравай;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Сімфонію №2 Віктара Войціка выконвае Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр нашай краіны, дырыжор – Анатоль Энгельбрэхт;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфанічныя творы Людвіга ван Бетховена і Рыхарда Штрауса ў выкананні сімфанічнага аркестра Шведскага радыё;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра каваля”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Эдварда Грыга.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.