14 жніўня ў эфіры

У панядзелак 14 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскай групы SimplyRed;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тыцыяна Фера;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы Эмы Шаплін;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Аркадзя Куляшова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні народнай артысткі СССР і Грузіі Нані Брэгвадзэ;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні з тэлевізійных фільмаў-мюзіклаў у выкананні ВІА “Иверия”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo (Разам з часам): праект прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: паланезы Яна Давіда Голанда, Мацея Радзівіла, Міхала Клеафаса Агінскага ў выкананні ансамбля “Класік-авангард”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы французскага габаіста Франсуа Лелё;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: камерныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома Боба Доры 1956-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госця ў студыі – арганізатар сямейнага фестываля “Букідс. Прафесіі” Таццяна Юзэфовіч;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песенная класіка Беларусі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: цыкл “Поры года ў Буэнас-Айрэсе”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы амерыканскай групы “RankyTannky” ;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра чароўную фею”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы джазавага саксафаніста і кампазітара Уэйна Шортэра.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.