15 кастрычніка ў эфіры

Сябры, у суботу, 15 кастрычніка, у нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы брытанскага музыканта Марціна Сімпаса;
- у 02:00 – інструментальныя санаты і Віяланчэльны канцэрт Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 06:10 – санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Леаніда Дранько-Майсюка;
- у 08:15 – канцэрт Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Дзмітрый Хварастоўскі;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: “Як дасягаць пастаўленых мэт”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўкі “Пра дзеда Ая-яй і бабку Оё-ёй” і “Не буду прасіць прабачэння”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Эстонія;
- у 11:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Смірнова;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: акардэаністка Наталля Шах;
- у 13:00 – арыі ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Марыі Гулегінай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі, а таксама запісы канадскай спявачкі Дэборы Кокс;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: Пакроўскія кірмашы;
- у 17:00 – фрагмент Трэцяй сімфоніі Антона Брукнера;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: саксафаніст Павел Казак;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Георг Отс;
- у 19:00 – першая і другая дзеі оперы Джузэпэ Вердзі “Карсар”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Марына Капура;
- у 21:30 – трэцяя частка радыёспектакля “Найдорф” па аднайменнай аповесці Івана Пташнікава;
- у 23:10 – “Летуценні” – вандроўка ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.