15 красавіка ў эфіры

У суботу, 15 красавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Ніны Сімон;

- у 02:00 –  Музыка ночы: рамансы і Фартэпіянная саната Сяргея Ляпунова;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: канцэртныя запісы Дзмітрыя Хварастоўскага;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”:запісы артыстаў айчыннай эстрады;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг радыёспектакля “Хлопчык з вялікай Місісіпі” паводле кнігі амерыканскай пісьменніцы Мірыям Мэйсан і украінскую народную казку “Лісічка-сястрычка і Воўк-панібрат”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы знакамітых выканаўцаў айчыннай опернай сцэны;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Яўгеніі Пфляўмбаўм чытае Маргарыта Захарыя;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: духоўныя песнапенні ў выкананні акадэмічных хароў нашай краіны;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: праграма “Шэдэўры барока” і запісы Брука Бэнтана;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: веснавыя валачобныя песні;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Двадцаць сёмай сімфоніі Мікалая Мяскоўскага;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях мастацкі кіраўнік харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” Народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Лаліты Торэс;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: радыёпастаноўка “Маленькі прынц” паводле Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі з аднайменнага балета Яўгена Глебава;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Марыны Цвятаевай “Вялікдзень 1919 года” і апавяданне Івана Буніна “На чужым баку” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казка пра краўца”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: выпуск прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння рускага драматурга Аляксандра Астроўскага;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by