15 мая ў эфіры

У  панядзелак 15 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Луі Армстранга;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні іспанскай спявачкі Марысоль;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы паўднёвакарэйскага піяніста, кампазітара, кінаакцёра Шына Джыха;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Васіля Віткі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Уладзіміра Трошына;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку французскага кампазітара Марыса Жара да стужкі 1965-га года “Доктар Жывага”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Алега Елісеенкава ў выкананні Аляксандра Саладухі;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі – творы Сяргея Пракоф’ева, Фелікса Мендэльсона, Андрэя Эшпая, Яна Сібеліўса;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фратэпіянныя эцюды Аляксандра Срабіна;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Сэмі Дэвіса-малодшага;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госці праграмы заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, вядомы мастак, сцэнограф, кіраўнік студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных сіл Беларусі Мікалай Апіёк і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Нікалаева-Апіёк;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Антаніна Дворжака;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: скрыпічная саната №2 Эдварда Грыга;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы групы МАЗ (Канада);

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:“Казка пра буслоў”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць нямецкага кампазітара Вольфганга фон Швайніца.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.