15 сакавіка ў эфіры

У пятніцу 15 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы замежнай эстрады мінулых дзесяцігоддзяў;

- у 02:00 – “Музыка ночы” – творчасць кампазітара эпохі барока Жана Філіпа Рамо;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Ганны Герман;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы нідэрландскай спявачкі Петры Бергер;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: успамінаем народнага артыста Беларусі і СССР Паўла Малчанава;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: творчасць расійскай спявачкі Валянціны Талкуновай;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка кампазітара Георгія Фірціча, якая гучыць у савецкім 13-серыйным мультфільме “Прыгоды капітана Врунгеля” рэжысёра Давіда Чаркаскага;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: старадаўняя музыка Беларусі ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара XX стагоддзя Жака Ібэра;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае  артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творчасць Нікало Паганіні;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай спявачкі Джун Крысці;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – загадчык аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна. Гаворка пойдзе пра новыя патрыятычныя праекты;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Жанны Бічэўскай;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Шостай сімфоніі Аляксандра Клеванца ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Анатоля Лапунова;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: ПРЭМ’ЕРА! Канцэрт “Вечар беларускіх прэм’ер”, які прагучаў ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 1 сакавіка. У праграме - Харавая сімфонія №2 для змешанага хору “Поры года” Алега Хадоскі і паэторыя “Таямніцы быцця. Ісціны ад Амара Хаяма” Алены Атрашкевіч;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Упартыя хмаркі”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.