16 красавіка ў эфіры

У нядзелю, 16 красавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – творы Іагана Себасцьяна Баха, Антоніа Вівальдзі, Антоніа Сальеры, Франсіса Пуленка, Андрэя Эшпая;

- у 06:10 – “Усяночная” Сяргея Рахманінава;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: духоўная музыка у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: гсць у студыі – мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы айчынных артыстаў эстрады;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заключная частка радыёпастаноўкі “Хлопчык з вялікай Місісіпі” паводле кнігі амерыканскай пісьменніцы Мірыям Мэйсан і казку “Заяц і Мядзьведзь” паводле аднайменнай казкі Івана Франко ў выкананні Народнага артыста СССР Яўгена Глебава. Запіс 1959 года;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Узвышанае і Зямное” прысвечаную святу Уваскрасення Хрыстова;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: духоўная музыка Дзмітрыя Бартнянскага;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Еўдакіі Лось чытае Маргарыта Захарыя;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госця праграмы – балерына і педагог Вольга Лапо;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы старадаўніх італьянскіх кампазітараў і запісы соўл-групы “HaroldMelvin & theBlueNotes;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагменты “Літургіі Святога Іаана Златавуста” Сяргея Рахманінава;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Валянціны Талкуновай;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг радыёпастаноўкі “Маленькі прынц” паводле Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі з аднайменнага балета Яўгена Глебава;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як Агапка мальву ратавала” Георгія Марчука;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: выпуск прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння рускага драматурга Аляксандра Астроўскага;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Аліўе Месіяна.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.