16 лістапада ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 16 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы італьянскага спевака Паала Контэ;
- у 02:00 – фартэпіянныя цыклы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – творчасць кампазітара Яна Фрэнкеля;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: серыял “Бандыцкі Пецярбург”;
- у 07:25 і 23:30 – фрагменты канцэрта Анатоля Салаўяненкі ў Белдзяржфілармоніі;
- у 07:55 – вершы Сяргея Грахоўскага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Жан-Мішэль Бле;
- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Сябры” і Анатоля Ярмоленкі (да юбілею спевака);
- у 08:45 – ранішні літаратурны серыял;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Арама Хачатурана, Ферэнца Ліста, Аляксандра Скрабіна, Ёзефа Гайдна, запісы народнага артыста Беларусі Уладзіміра Экнадыёсава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Галіны Вішнеўскай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Этэн Эніс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак Вольга Раднікіна;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: жанглёры Цырка Юрыя Нікуліна Кацярына і Максім Рубцовы і артыст Беларускага дзяржаўнага цырка Сяргей Прычыніч;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): госця – супрацоўніца Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Вера Ашуева;
- у 15:15 – Шостую сімфонію народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””;
- у 17:00 – творы Марыа Кастэльнуова-Тэдэскі для гітары;
- у 19:00 – запісы групы The Hacienda Brothers, фальклорную музыку Фінляндыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Лыжка ў гасцях у міскі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Аляксандра Малініна;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творчасць англійскага кампазітара Уільяма Бёрда.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.