16 мая ў эфіры

У  аўторак 16 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы джазавага музыканта і спявака Эл Джэро;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: санаціна Марыса Равэля;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Мірэй Мацье і аркестра Поля Марыа;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы Сімфанічнага аркестра сучаснай музыкі CinemaandGameMusicOrhestra;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Аляксея Пысіна;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні англійскага поп-выканаўцы 70-х Энгельберта Хампердзікнка;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць кампазітара Ісака Шварца;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі твочасці” Ці магчыма выгадаваць генія? Размаўляем з псіхолагам Вольгай Маскаленка;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: рамансы беларускіх кампазітараў у выкананні заслужанага артыста рэспублікі Юрыя Смірнова;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арыі з оперы “Самсон і Даліла” і першую частку Другога канцэрта соль мінор Каміля Сен-Санса;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага тэнара-саксафаніста Эдзі “Локджо” Дэвіса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “Лёс творцы на пачатку шляху”. Госць у студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Канцэрт Сяргея Бельцюкова для аркестра і вакальнай групы “Камерата”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: інструментальныя санаты Іагана Себасцьяна Баха;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Канцэрт для аргана, аркестра і літаўр Франсіса Пуленка;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Гектора Берліёза;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:“Казка пра буслоў”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага кінакампазітара і дырыжора Джона Таўнера Уільямса.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.