16 сакавіка ў эфіры

У суботу, 16 сакавіка заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы знакамітага скрыпача XXстагоддзя Іегуды Менухіна;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: Другая сімфонія Сяргея Рахманінава;

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: фартэпіянныя канцэрты Фрыдэрыка Шапэна і Каміля Сен-Санса;

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”:  расповед пра святога князя Данііла Маскоўскага і заснаваны ім Данілаў манастыр;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы народнага паэта Беларусі Максіма Танка;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь па кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава гучыць Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева;

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: анонс газеты “Літаратура і мастацтва”, навіны XXXI  Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: кампазіцыі легендарнага гурта “Бітлз”;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы брытанскага спевака, аўтара песень і акцёра Дэвіда Эсэкса;

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – акцёр тэатра і кіно Анатоль Гур’еў;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент сімфоніі “Юпітэр” Вольфганга Амадэя Моцарта выконвае Акадэмічны сімфанічны аркестр Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: пра творчае жыццё Вялікага тэатра Беларусі расказвае яго генеральны дырэктар Кацярына Дулава;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: эстрадныя творы Яўгена Глебава ў выкананні салістаў і Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: санаты і сюіты старадаўняга нямецкага кампазітара Георга Муфата, творы рытм-энд-блюзавага спевака Айзека Хейза 1970-х;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Шостая скрыпічная саната Людвіга ван Бетховена;

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы спявачкі з Астравоў Зялёнага мыса – Сезарыі Эвары;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: пралог і першая дзея оперы “Снягурачка” Мікалая Рымскага-Корсакава  паводле вясенняй казкі Аляксандра Астроўскага;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Вашчанкі “Сакавіцкія коцікі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сонечная палянка”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Бэлсана і яго ансамбля;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Званы Віцебска” паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча. Год запісу 1979;

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by