16 снежня ў эфіры

Шаноўныя, у пятніцу, 16 снежня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;

- у 02:00 – творы Джорджа Гершвіна;

- у 06:10 – запісы групы Bee Gees;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Анатоля Лепіна;

- у 07:25 і 23:30 – запісы аркестра Віктара Сільвестра;

- у 07:55 – вершы Алеся Пісьмянкова;

- у 08:05, 14:45 і 21:45– “Музычны мэйнстрым”: запісы нямецкага кампазітара Нікаласа Пашбурга;

- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы Хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі;

- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж” у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 09:00 – “Класіку раніцай”: гучыць музыка Георгія Свірыдава, Радзівона Шчадрына, Шарля Гуно;

- у 11:00 і 20:30 – праект “Радыёбібліятэка”: старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха";

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Пяты струнны квартэт Аляксандра Глазунова;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Армстранга;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком, госці ў студыі – загадчык філіяла Музея гісторыі горада Мінска “Музей “Лошыцкая сядзіба” Лідзія Марковіч і мастацкі кіраўнік танцавальнай студыі “Чванаўданс”, асістэнт балетмайстра-пастаноўшчыка вялікага навагодняга балю ў Вялікім тэатры Беларусі Павел Чванаў;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 і ў 21:30 – перадачу “Лекторый”, прысвечаную творчасці Ігара Лучанка;

- у 15:15 – Другую сімфонію заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – творы аўстрыйскага кампазітара і піяніста-віртуоза Сігізмунда Тальберга;

- у 19:00 – аркестравыя творы Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 21:00 – "Вячэрнюю казку" “Лялька Скубіду”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ніны Бродскай;

- у 22:15 – у праграме “Музычны вечар” сімфанічныя творы і аркестравыя пералажэнні Аляксандра Глазунова ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.