16 жніўня ў эфіры

У сераду 16 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Фауста Папеці;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: опера Бэлы Бартака “Замак герцага Сіняя Барада”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Аляксея Глызіна;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы музычнага гурта з Расіі Caprice;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Валянціна Лукшы;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: творы паэта-песенніка Міхаіла Матусоўскага;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Уладзіміра Дашкевіча да шматсерыйнага мастацкага фільма “Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: падарожжа ў кітайскі горад Далянь;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы гурта “Крэсіва”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы Бобі Макфэрына;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Зураба Саткілавы;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эбі Лэйн 1958-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: канцэртныя творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Віктара Зінчука;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразау;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Жучок і рыжык”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: саната “Апасіяната” і Пяты фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.