17 чэрвеня ў эфіры

У суботу, 17чэрвеня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы гітарыста Джанга Рэйнхардта;

- у 02:00 –  Музыка ночы: скрыпічныя канцэрты Караля Шыманоўскага і Яна Сібеліуса;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: фрагмент балета Аляксея Мачаварыяні “Віцязь у тыгровай шкуры”;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка Мендэльсона, Чайкоўскага і Пракоф’ева, натхнёная вобразамі Італіі;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”:запісы артыстаў эстрады розных гадоў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёпастаноўкі “Канёк-гарбунок” і музычная п’еса “Чарапаха” з аркестровай сюіты Каміля Сен-Санса “Карнавал жывёл”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы італьянскага тэнара Лучана Павароцці і выступленне зоркі французскай эстрады Мірэй Мацье;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Тодара Кляшторнага чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” перадача прысвечаная дзевятаму фестывалю “Балетнае лета”;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: размова з кіраўніком капэлы хлопчыкаў імя Ігара Жураўленкі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: квартэт №15 Франца Шуберта і квартэт соль мінор Ёзэфа Гайдна і запісы “IsleyBrothers” 1970-х гадоў;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Саната №4 Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з мастацкім кіраўніком Беларускага дзяржаўнага цырка Вітаўтасам Грыгалюнасам і дрэсіроўшчыкам поні Сяргеем Прасцяцовым;

-у 18:05 – “Вечары на канапе” запісы Алены Камбуравай;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера “Карсар” Джузэпэ Вердзі;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Беланожкі “Яблыкі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра прыгоды Бібігона”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кіда Оры і яго групы 1950-х гадоў;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Сасна пры дарозе” па аднайменным рамане Івана Навуменкі;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by