17 лістапада слухайце

У чацвер, 17 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы рытм-энд-блюзавай спявачкі Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – творчасць гітарыста Эла дзі Меолы;
- у 06:10 – запісы рок-групы “Браво”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Льва Шварца;
- у 07:25 і 23:30 – спевы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Людмілы Колас;
- у 07:55 – вершы Сцяпана Гаўрусёва;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Эма Шаплін;
- у 8:25 і 13:05 – запісы хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі;
- у 08:45 – працяг твора Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – запісы Алега Янчанкі, музыка Джузэпэ Вердзі і Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – фрагмент Чацвёртай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Нат “Кінг” Коўл;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – пісьменніца Іна Фралова;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ступені майго жыцця”, прысвечаная дзейнасці дыктара, прафесара Ільі Кургана;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – старадаўняя музыка Беларусі ў выкананні ансамбля “Класік-Авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””, “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – Чацвёртая сімфонія Антона Брукнера;
- у 19:00 – струнныя квартэты Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні канадскага спевака і кампазітара Гордана Лайтфута;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.