17 лютага ў эфіры

У пятніцу, 17 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы Вангеліса;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Карла Філіпа Эмануэля Баха;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Льва Лешчанкі;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць піяніста і кампазітара Чыка Карыя;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Анатоля Шушко;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Вячаслава Малежыка;

- у 08:05 – “Музыка тэатра і кіно”: запісы саліста Дзяржаўнага Музычнага тэатра Беларусі Дзяніса Нямцова;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы гурта “Гулянок”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Льва Талстога “Крэйцарава саната”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Тофіка Бакіханава;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова і вучоны сакратар Наталля Калядчык;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнага артыста Беларусі Ісідара Балоціна;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: фрагмент аркестравай Серэнады Алесандра Скарлаці;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы джаз-аркестра Эдзі Рознера;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Cнягурка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: Музыка Рымскага-Корсакава;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.