17 лютага ў эфіры

У суботу, 17 лютага заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні французскай спявачкі Франс Галь і амерыканскага акцёра, спевака і музыканта Рыка Нэльсана;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антона Арэнскага;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Мікалая Рымскага-Корсакава;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Аркадзя Куляшова чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: Пятую сімфонію Сяргея Пракоф’ева;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Сяргея Сухамліна;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні савецкага і расійскага кампазітара, паэта і спевака, заслужанага артыста Расіі Вячаслава Малежыка;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – прэс-сакратар Рэспубліканскага тэатра Беларускай драматургіі Жанна Гурына;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Другая віяланчэльная саната Фелікса Мендэльсона;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць легендарнага спевака Фёдара Шаляпіна;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з галоўным рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Ганнай Маторнай;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: госць перадачы – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Марыінскага тэатра оперы і балета Валерый Гергіеў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: праграма “Шэдэўры барока” і запісы соўл-спевака Брука Бэнтана;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Шостая фартэпіянная саната Сяргея Пракоф’ева;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы сербкі Радмілы Караклач і балгарына Эміла Дзімітрава;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: камічную оперу Даніцэці “Рыта” і фрагменты з балета Мінкуса “Пахіта”;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Уладзіміра Дуктава   “Сябры” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Цудоўная дудка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кліфарда Браўна 1954-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля “Страсці па Аўдзею” паводле Уладзіміра Бутрамеева;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by