17 мая ў эфіры

У  сераду 17 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы французскай спявачкі Даліды;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: камерная музыка Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Леаніда Барткевіча;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы італьянскага трыа “AccordiDisaccordi”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Вялюгіна;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні кампазітара Аляксея Экіямана;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет” Іспанія;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы тэнара Івана Казлоўскага і Галіны Вішнеўскай;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага гітарыста Гранта Грына;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: “Песні Хірасімы” на вершы японскіх паэтаў і Струнны квартэт народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы піяніста Эмануэля Акса;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы джаз-аркестра Іосіфа Вайнштэйна;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы “Анталійскага камернага ансамбля” (Турцыя);

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:“Як сябры дапамаглі Пыху”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.