17 снежня ў эфіры

Сябры, у суботу, 17 снежня, заставайцеся з намі! У нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:

- у 00:04 – запісы французскага спевака і кампазітара Анры Сальвадора;

- у 02:00 – “Венгерскія танцы” Іаганеса Брамса;

- у 06:10 – запісы з канцэрта скрыпача Уладзіміра Клачко ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пра цуд святога Мікалая, які адбыўся ў Саратаве у 1956 годзе;

- у 08:05 і 12:05 – “Прачулым радком”: вершы Міхася Рудкоўскага чытае Уладзімір Трапянок;

- у 08:15 – Канцэрт: гучаць накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;

- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”, прысвечаны творчасці тэнара Уладзіміра Атлантава і легендарнай балерыны Галіны Уланавай;

- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: Дамашні гвалт;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп”: спевы Інгі Кісялёвай і запісы гурта “Тутэйшая шляхта”:

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Новае ўбранне караля” паводле Ханса Крысціяна Андэрсана;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: цікавыя факты пра Аб’яднаныя Арабскія Эміраты;

- у 11:30 – мелодыі Марка Фрадкіна і Мікіты Багаслоўскага;

- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: сустрэча з дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кіраўніком студэнцкага хору, старшынёй Беларускай асацыяцыі харавых дырыжораў Інэсай Бадзякай;

- у 13:00 – духоўныя кантаты нямецкага кампазітара Дзітрыха Букстэхудэ;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля “King's Consort” і "Джазавыя краявіды" – калекцыя джазавых балад у выкананні Элы Фіцджэральд;

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы лепшых народных выканаўцаў;

- у 17:00 – “Паэтычны канцэрт” Ферэнца Ліста;

- у 17:30 –“Арт-гасцёўня”: творчасць Дзяржаўная акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы пад кіраўніцтвам Вольгі Янум;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Марыа Ланца;

- у 19:00 – запіс гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў Вялікім тэатры Беларусі летась;

- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Масла “Апошні дзень лета” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Лялька Скубіду” (працяг);

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Джані Марандзі;

- у 21:30 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “На бойкім месцы” па аднайменнай п’есе Аляксандра Астроўскага (да 115-годдзя з дня нараджэння акцёра, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Іосіфа Ражбы);

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Зорнае неба”.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.