17 жніўня ў эфіры

У чацвер, 17 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: джазавыя мелодыі ў выкананні Мэла Тармэ;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы японскай піяністкі Кейка Мацуі;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Джо Дасэна;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Васіля Віткі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Мірэй Мацье;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксандра Зацэпіна да кінафільма Леаніда Гайдая “Брыльянтавая рука”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: апавяданне Сымона Баранавых у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Песняры”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час, калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: арыі, дуэты і трыа з опер Джаакіна Расіні;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Чацвёртая сюіта Іагана Себасцьяна Баха для віяланчэлі сола;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трубача Рэндзі Брэкера 1968-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Пятая і Шостая сімфоніі народнага артыста Беларусі Яўгена Глебава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Ізабэлы Юр’евай;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: інструментальныя канцэрты, часткі з сюіт і арыі з опер Антоніа Вівальдзі, Жана-Батыста Люлі, Жана Філіпа Рамо, Алесандра Парысоці і Андрэа Фальканьеры;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра Саву і Варону”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Франца Шуберта.


У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.