18 красавіка ў эфіры

У аўторак 18 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы гурта “Electric Light Orchestra”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Эрыка Саці;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы брытанскага жаночага поп-гурта “Бананарама”;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нямецкага кампазітара Марціна Шутлера;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Каско;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Анне Вескі;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Чарлі Чапліна;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”. Размова з дызайнерам Аксінняй Смірновай;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: творы кампазітара і гітарыста Валерыя Жывалеўскага;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творчасць Сяргея Рахманінава;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавай спявачкі Крыс Конар;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця ў студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: прагучыць музыка балета Генрыха Вагнера “Пасля балю”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: канцэрты для габоя Алесандра Марчэла;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: музыка Сяргея Рахманінава;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага кампазітара Эндру Нормана.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.