18 лютага ў эфіры

У суботу, 18 лютага, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы італьянскай групы “Neripercasa” і брытанскага фальклорнага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана;

- у 02:00 –  клавірныя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 06:10 – творы Пятра Чайкоўскага;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка беларускага кампазітара Яўгена Цікоцкага;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп” – песні Валерыя Шмата ў выкананні групы “Беларусы”, песні Сяргея Трухановіча, музыку Андрэя Шпянёва;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Прыгоды лісяняці ў паветры”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць знакамітай спявачкі XIXстагоддзя Адэліны Паці;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Уладзіміра Хадыкі чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” – госць праграмы кампазітар-песеннік, калекцыянер сучаснага айчыннага мастацтва, бібліяфіл, куратар мастацкіх і музычных праектаў Яўген Ксяневіч;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запісы аркестраў пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Марыінскага тэатра оперы і балета Валерыя Гергіева;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: оперу Генры Пёрсела “Каралева фей” і запісы джазавага спевака Джорджа Бэнсана;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: беларускія народныя салдацкія песні;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: сюіта Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях Вольга Янум – Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы выканаўцаў замежнай эстрады – сербкі Радмілы Караклач і балгарына Эміла Дзьмітрава;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: творчасць беларускага кампазітара Сяргея Картэса;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Надзеі Тэфі “Вясёлая вечарына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як пасварыліся нізенькі дом з высокім”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: музыка Азізы Мустафа-Задэ;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: казка “Прынцэса Турандот” па п’есе Карла Гоцы. Ролі выконваюць акцёры тэатра імя Вахтангава;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by