У нядзелю 18 лютага заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы ансамбля з Грузіі “Banihillband” і ізраільскага трубача Ітамара Борахава;
- у 06:10 – творы Сяргея Картэса;
- у 7:30 – Духоўнае слова;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Аркадзя Куляшова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы народнай артысткі Савецкага Саюза Алены Абразцовай;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – краязнаўца, кандыдат гістарычных навук Уладзімір Дзянісаў;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы групы “Брава”;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Аляксандра Барыкіна;
- у 10:30 –“Віртуозы”;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Скрыпічны канцэрт Аляксандра Глазунова. Саліруе Андрэй Корсакаў;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ступені майго жыцця” прысвечана жыццю і творчасці заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Зоі Асмалоўскай;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Марыя Баравік;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Мікалая Калідка. Да 45-годдзя творчай дзейнасці;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы старадаўніх італьянскіх кампазітараў і запісы соўл-групы, папулярнай у 1970-х гадах “HaroldMelvinAndTheBlueNotes”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя салдацкія песні;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Першая скрыпічная саната Сяргея Пракоф’ева;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Людмілы Сенчынай;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: камічная опера Сяргея Картэса “Мядзьведзь” і музыка з балета “Апошні Інка”;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы Эрыка Клэптана;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Маленькае галчаня”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бэці Картэра 1960-х гадоў;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля “Страсці па Аўдзею” паводле Уладзіміра Бутрамеева;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць нямецкага кампазітара XXстагоддзя Карлхайнца Штакхаўзена.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.