18 сакавіка ў эфіры

У суботу, 18 сакавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы камернага ансамбля “Салісты Венецыі”;

- у 02:00 –  Музыка ночы: рамансы Аляксандра Варламава;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: фрагмент балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы заслужаных артыстаў Беларусі Тамары Раеўскай і Юрыя Смірнова;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп” ;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: балгарскую народную казку “Як з ашуканкі Лісы каўнер зрабілі” і казку “Красуня-бяроза”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць Святланы Варгузавай;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Пятро Жаўняровіча;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” ;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: 5-я сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча  ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання пад кіраўніцтвам Уладзіміра Федасеева;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: Канцэрт ансамбля “IlSuonarParalante” пад кіраўніцтвам Віторыа Гельмі і запісы спявачкі Чакі Хан;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: веснавыя абрады і песні Падняпроўя;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Капрычыа на цыганскія тэмы Сяргея Рахманінава;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях дырэктар галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва Ганна Ясюк;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Вадзіма Козіна;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: Опера “Фауст” Антонія Генрыка Радзівіла;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Аляксандра Вашчанкі “Сакавіцкія коцікі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя пра казкі вострава Хансю”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Галуба” паводле аднайменнай аповесці Віктара Карамазава і Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам ля мінор Эдварда Грыга;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by