18 снежня ў эфіры

У нядзелю, 18 снежня, адпачывайце з каналам “Культура”.

У эфіры і анлайн:

- у 00:04 – запісы трыа з Мадагаскара Токо Теlo;

- у 06:10 – вакальныя цыклы Франца Шуберта, Роберта Шумана і Эдварда Грыга;

- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 07:30 – “Духоўнае слова”;

- у 08:05 і 12:05 – вершы Міхася Рудкоўскага (працяг);

- у 08:15 – творчасць Міхала Клеафаса Агінскага;

- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;

- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – спевы Патрыцыі Свіцінай і запісы ансамбля “Віртуозы” Інстытута сучасных ведаў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка “Сланяня” паводле Джозефа Рэдзьярда Кіплінга і кампазіцыя “Аня, Максім і Сіпсік” паводле казак Эна Раўда;

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Францыя;

- у 11:30 – Першы віяланчэльны канцэрт Карла Давыдава;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: запісы Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся на мінулым Калядным оперным форуме;

- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля English Concort пад кіраўніцтвам Трэвара Пінака, а таксама запісы папулярнай амерыканскай спявачкі Наталі Коўл;

- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – пісьменнік, перакладчык Міхась Кенька;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: запісы заслужанага аматарскага фальклорнага калектыву “Журавінка” вёскі Іванава слабада Лельчыцкага раёна;

- у 17:00 – Скрыпічная саната Леаша Яначака;

- у 17:30 – “Святло душы”;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Эдзіт Піаф;

- у 19:00 – запіс Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў Вялікім тэатры летась; 

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: працяг апавядання Алены Масла “Апошні дзень лета” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: руская народная казка “Заячае сала”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Юрыя Нікуліна;

- у 21:30 – радыёверсія спектакля “Рамантычная гісторыя” паводле твора Валерыя Паваляева;

- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: запісы брытанскага Arditti Quartet.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.