18 верасня ў эфіры

У панядзелак 18 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыка Мікаэла Тарывердыева;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тоні Брэкстан;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы італьянскага музыканта, віяланчэліста Ньюса Чэла;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo (Разам з часам): праект прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Вадзіма Мулермана;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Мікаэла Тарывердыева да мастацкага фільма “Адам жэніцца на Еве”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: старадаўнюю музыку Беларусі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы нямецкага габаіста Альбрэхта Маера;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Саната соль мінор Франчэска Марыі Верачыні;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэй-Джэя Джонсана 1953-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць у студыі – акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі, дацэнт кафедры рэжысуры кіно Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Васільеў;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: твор Мануэля дэ Фальі “Ночы ў садах Іспаніі”;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы Акадэмічнага хора Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Віктара Роўды. Гучаць творы Канстанціна Галкоўскага і Галіны Гарэлавай;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы групы “SuperParse”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Вожык на месяцы”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктара Войціка.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.