18 жніўня ў эфіры

У пятніцу 18 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы італьянскага выканаўцы, піяніста, паэта і кампазітара Паола Контэ;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Мікалая Мяскоўскага;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Элы Фіцджэральд;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Аляксея Пысіна;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Анатоля Каралёва;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Андрэя Пятрова да фільма Эльдара Разанава “Службовы раман”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”:;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: мелодыі з “Полацкага сшытка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы піяніста Крысціяна Цымермана;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Канцэрт для флейты з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэдзі Коўла;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – педагог і пісьменніца Алена Міхаленка;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Яўгена Глебава і Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы групы “Спэйс”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс канцэрта памяці Мікалая Марэцкага, які адбыўся 27 кастрычніка 2022 года ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай Дзяржаўнай філармоніі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Армянская казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: урыўкі з оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.