19 красавіка ў эфіры

У сераду 19 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў” запісы Рэя Чарльза;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Бедржыха Сметаны;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: папулярныя мелодыі эстрады 1930-х-40-х;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Аляксея Пысіна;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Вольгі Вардашавай;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы кампазітара Джэймса Ласта;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: Туркменістан;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні ў выкананні Юрыя Вашчука;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: знакамітыя арыі з папулярных опер у выкананні Тамары Мілашкінай;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Стэнлі Цёрантайна;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” са Святланай Колмак. Госць студыі - дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фартэпіянныя п’есы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы кампазітара Аляксандра Грачанінава;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Іосіфа Кабзона;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы іспанскай групы “Brach”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” Ірыны Тарбецкай “Жыццё-імгненне”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: духоўная музыка рускіх кампазітараў.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.