19 лістапада прапануем

Сябры, у суботу, 19 лістапада, у нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – творы французскага кампазітара Альбера Русэля;
- у 02:00 – Першая сімфонія Антона Брукнера;
- у 06:10 – запісы з канцэрта Ёахіма Айхарна ў Белдзяржфілармоніі;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: святочны патрыяршы хор маскоўскага Данілава манастыра;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Міхася Губернатарава;
- у 08:15 – оперныя арыі ў выкананні народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Яўген Несцярэнка, Мая Плісецкая;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: тэрапеўтычныя групы;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры папулярнай беларускай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: музычная радыёпастаноўка “Чароўная крэсіва” (частка 1);
- у 11:00 – “Планета “Культура””: “Культурны цэнтр “Беларусь” Паўладарскай вобласці Асамблеі народа Казахстана;
- у 11:30 – сустрэча з піяністкай Таццянай Старчанка;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: флейтыст аркестра Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Беларусі Аляксей Ладзік;
- у 13:00 – творчы вечар, прысвечаны 75-годдзю харавога дырыжора Таісы Міронавай (частка 2);
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама калекцыя мелодый ў выкананні Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы лепшых народных выканаўцаў;
- у 17:00 – творы Генры Пёрсела;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Мельнікаў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Вярцінскі;
- у 19:00 – тры карціны оперы Юрыя Семянякі “Зорка Венера”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне В. Ржэзача “Пра злога духа мастакоў”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Нота мі для Квакшы”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Аманды Лір;
- у 21:30 – радыёспектакль “Мая радня” паводле рамана “Жанчыны” Алеся Савіцкага;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сады Семіраміды”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.