19 сакавіка ў эфіры

У нядзелю, 19 сакавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 –запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;

- у 06:10 – фартэпіянныя творы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: камерная музыка Аляксандра Барадзіна;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць – скульптар Аляксандр Фінскі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска” паводле казкі Уладзіміра Ліпскага і казку Уладзіміра Касько  “Пра Каваля-асілка”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё літаратурны праект “Акно ў свет”, прагучыць урывак з інсцэніроўкі аповесці Эрнэста Хемінгуэя “Па кім б’юць званы”;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: Фартэпіянны канцэрт Іагана Георга Альбрэхтсбергера;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Пятра Жаўняровіча;

- у 12:15 – “Лекторый”;

 - у 12:30 – перадача “Натхнёныя музыкай”: папулярныя арыі са знакамітых опер у выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Заянчкоўскай;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы Жана Філіпа Рамоі запісы піяніста Кіта Джарэта;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: запісы беларускіх фальклорных калектываў;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент “Іспанскай сімфоніі” Эдуарда Лало;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы дуэта Міхася Шуманскага і Васіля Юневіча;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: фрагменты оперы Антонія Генрыка Радзівіла “Фауст”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Мушык”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Не забывай мяне” паводле аднайменнай аповесці Алеся Жука і Саната  №1 для скрыпкі і фартэпіяна фа мінор Сяргея Пракоф’ева;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара і піяніста Франсіса Пуленка.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.