19 верасня ў эфіры

У аўторак 19 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: песні ў выкананні Тоні Бенэта;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Іаганэса Брамса;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: альбом “Life” італьянскага кампазітара Фабрыцыа Патэрліні;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”:  размова з мастачкай, псіхолагам і педагогам Наталляй Жыгамонт;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: творы паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: творы Андрэя Мдывані на вершы рускіх паэтаў;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творчасць Эдуарда Напраўніка;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця студыі – загадчыца аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А.Пушкіна Таццяна Лаўрык;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: канцэрт №2 для віяланчэлі з аркестрам Карла Давыдава;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Гектара Берліёза;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Лясны доктар”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: праект “Кінутыя цацкі” кампазітара Брэтама Бранінгама.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.