19 жніўня ў эфіры

У суботу, 19 жніўня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – "Для паўночнікаў": запісы французскай спявачкі Мірэй Мацье;
- у 02:00 – "Музыка ночы": сюіта балета Кары Караева “Сем прыгажунь”;
- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: Дзявятая сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: сімфонія для аркестра з саліруючым альтом Гектора Берліёза “Гаральд у Італіі”;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў эстрады розных гадоў;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Казка пачынаецца так...” паводле тэксту Алега Карабца і казка “Піражок”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць славутага італьянскага тэнара Лучана Павароці;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Валерыя Старынскага чытае артыст Уладзімір Трапянок;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі Ніны Казловай;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс канцэрта памяці народнага народнага артыста Савецкага Саюза, кампазітара Яўгена Глебава;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: раннія квартэты Людвіга ван Бетховена і запісы соўл-спевачкі Эвелін “Шампань” Кінг;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: дывертысменты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з дырэктарам Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталляй Кароцінай;
-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы легендарнай спявачкі 1960-х Ірыны Бржэўскай;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Яна Давіда Голанда “Агатка, або прыезд пана” на лібрэта Мацея Радзівіла;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра музычны ключык”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Прымы і яго групы 1956-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: першая частка сентыментальнага фельетона Андрэя Макаёнка “Верачка”;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by