2 красавіка ў эфіры

У нядзелю, 2 красавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 –запісы віяланчэліста Ё-Ё-Ма;

- у 06:10 – творы Антона Брукнера: Чацвёртая сімфонія і “Чатыры маленькія аркестровыя п’есы”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: Канцэрт №1 Брамса для фартэпіяна з аркестрам;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы айчынных артыстаў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Птушка-Праўда” паводле іспанскай народнай казкі і казку “Як муравейка дадому спяшаўся” паводле Віталя Біянкі;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё літаратурны праект “Акно ў свет” прагучыць урывак з аповесці Рычарда Баха “Ілюзіі, або прыгоды Месіі, які Месіяй быць не жадаў”;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: Дзевятнадцаты квартэт Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні струннага квартэта Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Грузіі;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Генадзя Дзмітрыева чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый” – творчасць Ханса Крістіана Андерсена;

 - у 12:30 – перадача “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: “Касацыі” і “Серэнады” Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: творы Аляксандра Глазунова;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Джо Дасэна;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу Рымскага-Корсакава “Моцарт і Сальеры”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Жыві, Фіялачка” паводле Васіля Гурскага;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: працяг радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Знак бяды” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Запіс 1987 года і “Саната для скрыпкі і фартэпіяна” Анатоля Багатырова;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць сучаснага швейцарскага кампазітара Нарбэра Марэ.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.