2 ліпеня ў эфіры

У нядзелю, 2ліпеня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Камій;

- у 06:10 – творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера (да дня нараджэння кампазітара);

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: песні ў выкананні беларускіх артыстаў;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік Міледзій Кукуць;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёпастаноўкі “Сярэбраная табакерка” паводле казкі Змітрака Бядулі і радыёпастаноўка пра сясцёр-жабак “Зелянушка і Кракатушка”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Працяг літаратурнай кампазіцыі “Час прыгажосці”. Рэжысёр Алена Казленя;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: камічнае ітэрмецца Даменіка Чымарозы “Маэстра капэлы”;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Міколы Кусянкова чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Выпуск прысвечаны тэме “Беларусь у песні”;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: песні ваеннай лірыкі, якія нагадваюць пра падзеі Вялікай Айчыннай у выкананні заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта і запісы амерыканскай рытм-н-блюзавай групы “Spinners;

- у 16:15 – “Гасцінец”: палотныя і пятроўскія песні;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: “Дзіцячы альбом” Пятра Чайкоўскага для фартэпіяна;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Марка Бернэса;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг музычнай камедыі Рыгора Суруса “Несцерка”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Падарункі для прыгажуні”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай джазавай спявачкі і піяністкі Кармэн Макрэй;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг радыёспастаноўкі “Воўчая зграя” паводле Васіля Быкава;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць  англійскага кампазітара, піяніста, дырыжора і музычна-грамадскага дзеяча Бенджаміна Брытэна.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.