2 лістапада ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 2 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестра Глена Мілера;
- у 02:00 – “Месу часоў вайны” Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – музыку Роберта Майлза;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спявае Аляксандр Градскі;
- у 07:25 і 23:30 – фрагмент канцэрта Эдзіты П’еха на фестывалі “Залаты шлягер” у Магілёве;
- у 07:55 – вершы Івана Рубіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: японская джазавая піяністка Хіромі;
- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні ў выкананні Сяргея Харэвіча;
- у 08:45 – старонкі дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Фрыдэрыка Шапэна, Антоніа Вівальдзі, Людвіга ван Бетховена, запісы Людмілы Колас;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Нінэль Ткачэнка;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Бінг Кросбі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак-графік, мастацтвазнаўца Марына Эрэнбург;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: галоўны дырыжор музычнай капэлы “Санорус” Вячаслаў Ларын і музыканты калектыву Таццяна Агапава і Андрэй Гузееў;
- у 14:15 і 23:00 – першыя старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): госця – загадчык аддзела Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Вольга Наважылава;
- у 15:15 – сімфанічныя творы Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і “Жабіны вочкі”” і “Ёсць кантакт”;
- у 17:00 – фрагменты струнных квартэтаў Ёзефа Гайдна, Людвіга ван Бетховена і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – запісы малійскай выканаўцы Рокіі Траорэ і ямайскага гітарыста Эрнеста Рангліна;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра хлопчыка-пакідайчыка;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: паэт-песеннік Міхаіл Пляцкоўскі;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творы Фелікса Яневіча ў выкананні ансамбля “Класік-авангард”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.