2 сакавіка ў эфіры

У чацвер, 2 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы ф’южн-групы Brecker Brоthers;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы Ірыны Бржэўскай;
- у 06:10 – “Музычны світанак”;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: вясна ў творах кампазітараў-неакласікаў;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Разанава;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Галіны Нянашавай;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Глебава да балета “Курган”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: урывак з паэмы “Босыя на вогнішчы” ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: “Сімфонік Драйв Оркестра” пад кіраўніцтвам Аляксандра Ліпніцкага;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: музыка Фрыдэрыка Шапэна, Іагана Фукса і Алега Залётнева;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Чацвёртага фартэпіяннага канцэрта Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага арганіста Джэка Макдафа;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: струнны квартэт Марыны Марозавай і старонкі “Полацкага сшытка”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: сюіта з оперы Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы танцавальнага аркестра Ёзефа Вобрубы;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы кампазітараў сярэднявечча ў выкананні ансамбля The Orlando Consort;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Мікалая Рымскага-Корсакава.
У праграме магчымы змены.