2 сакавіка ў эфіры

У суботу, 2 сакавіка заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: камерныя творы Людвіга ван Бетховена;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: інструментальныя серэнады Людвіга ван Бетховена;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”: “Песні пра матушку Валенціну” ў выкананні Святланы Кароткай і Святланы Сохань;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Сяргея Грахоўскага чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: песні беларускіх кампазітараў на вершы Міхаіля Ясеня;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Пятра Ялфімава;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы бразільскага эстраднага спевака і кампазітара Нэльсана Нэда;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госця ў студыі – мастачка Хрысціна Высоцкая;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент Квінтэта ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы малдаўскага тэнара Міхаіла Мунцяну;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты. Алесь Пісьмянкоў;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова са спявачкай і педагогам, народнай артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Рудневай і заслужанага артыста рэспублікі Беларусь Віктара Скарабагатава;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы для скрыпкі з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха і запісы групы “TheJacksons” канца 1970-х;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Надзеі Плявіцкай;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: камічную оперу Рыгора Суруса “Несцерка”;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Кава для дамавіка” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра першы падснежнік”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эндру Бея 1965-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага  “Каменнае гняздо” паводле п’есы фінскай пісьменніцы і драматурга Хеллі Марыі Вуоліёкі;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by