2 студзеня ў эфіры

Сябры, у выхадны панядзелак, 2 студзеня, заставайцеся і адпачывайце з намі! Звярніце ўвагу на змены ў выхадзе некаторых праектаў.
У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы Астара П'яцолы;
- у 06:10 – зімовыя песні;
- у 07:05, 13:45 і 22:15 – "Музычны мэйнстрым": творы ірландскага кампазітара Дэвіса Холмса;
- у 07:20, 13:25 і 18:10 – вершы Алеся Бараноўскага;
- у 07:30 – "Любімыя мелодыі": песні ў выкананні Алсу;
- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да кінафільма "Іронія лёсу, ці З лёгкай парай";
- у 08:15 і 13:30 – ПРЭМ'ЕРА СЕЗОНА: "Con Tempo" (да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў);
- у 08:30 і 13:10 – "Наша музыка": канцэрт з удзелам фальклорнага гурта "Калыханка" Міханавіцкага раённага Дома мастацтваў;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял” – першыя старонкі дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – "У свеце музыкі": Трэцяя саната Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэй-Джэя Джонсана 1953-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру". Навум Гальпяровіч і Уладзімір Трапянок падводзяць вынікі года і распавядаюць пра новыя праекты канала "Культура";
- у 14:15 і 22:30 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань”. Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – "Музыка беларускіх кампазітараў": Чацвёртая сімфонія Пятра Падкавырава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі "Радыёсэлфі", "Чароўны куфэрак" і "Шуфлядка";
- у 17:00 – "Амфітэатр": Уверцюра "Леанора №3" Людвіга Ван Бетховена і Другі фартэпіянны канцэрт Іаганэса Брамса;
- у 18:15 – "З музычнай калекцыі канала «Культура»": творы для гітары кампазітараў Хаакіна Радрыга і Маўра Джуліяні;
- у 19:00 – "Канцэртная зала": запісы французскай групы "Піксві" і мексіканскага кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Ёлка” Ханса Крысціяна Андэрсана. Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Джавані Марадзі.
У праграме магчымы змены.