20 красавіка ў эфіры

У суботу, 20 красавіка заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Укулеле аркестра з Вялікабрытаніі;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: “Сумны вальс” і  Скрыпічны канцэрт Яна Сібеліуса;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Уладзіміра Грушэўскага;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Мікалая Маляўкі чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы ансамбля “Калаж”;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Алены Ланской;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскага гурта “Бэкстрыт Бойз”;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госця ў студыі – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Музычнай капэлы “Санорус” Вячаслаў Ларын;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Скрыпічная саната Сезара Франка;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчае жыццё славутай спявачкі Ірыны Архіпавай;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты. Васіль Зуёнак;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць салістаў Вялікага тэатра Беларусі;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: квартэты Шуберта і Гайдна і запісы папулярнай рытм-энд-блюзавай групы “TheIsleyBrothers”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Восьмая сімфонія Людвіга ван Бетховена;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Білі Холідэй;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Джузэпэ Вердзі “Макбэт” паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Мележа  “Ноччу” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспспектакля “Коннік без галавы” паводле твора Томаса Майна Рыда. Год запісу 1984;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by