20 лютага ў эфіры

У панядзелак, 20 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы Алега Пагудзіна;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Шарля Азнавура;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Мадзіны Амін;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Аркадзя Куляшова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Аляксандра Барыкіна;

- у 08:05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі з фільмаў пра Агента 007 Джэймса Бонда;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часм)/, прысвечаны гісторыі нацыянальнай кампазітарскай школы;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: творы Яна Давіда Голанда, Міхала Клеафаса Агінскага, Караля Ельскага і Мацея Радзівіла;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі – творы Люіджы Бакерыні, Мікалая Аладава і рамансы рускіх кампазітараў у выкананні Галіны Паўлянок;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Льва Талстога “Крэйцарава саната”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: старонкі балета Алякксандра Глазунова “Поры года”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавай піяністкі Дораці Донеган;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Тэма перадачы – “Мелодыя для журналіста”. Госць у студыі – член Беларускага Саюза Кампазітараў, кампазітар і музычны крытык, пісьменніца і журналіст Юлія Андрэева;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Першая сімфонія заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: тры часткі Квартэта №13 “Разамунда” Франца Шуберта;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: п’есы з фартэпіяннага альбома Ісаака Альбеніса “Іберыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы амерыканскага акардэаніста Фрэнка Марока;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Берта Бакарака;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.