20 сакавіка ў эфіры

У панядзелак, 20 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы аркестраў Джэймса Ласта;

- у 02:00 – “Музыка ночы”:

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Дэміса Русаса;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: эксперыментальная музыка амерыканскага гурта Сан Лакс;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Змітрака Бядулі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні кампазітара Аляксандра Марозава;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Аляксандра Журбіна да стужкі “Біндзюжнік і кароль”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: часткі харавога цыкла Андрэя Мдывані “Снапочак” у выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў”, чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” – чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Першы віяланчэльны канцэрт Ёзефа Гайдна;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага піяніста Тэлоніўса Монка;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: з Лікай Пташук. Госць у студыі – рэжысёр Сяргей Карабоўскі;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: скрыпічныя творы Пятра Падкавырава, Генрыха Вагнера і Галіны Гарэлавай;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Іагана Себасцьяна Баха, Сяргея Пракоф’ева і Франца Шуберта ў выкананні французскага флейтыста Жана П’ера Рампаля;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: сімфанічная паэма Джорджа Гершвіна “Амерыканец у Парыжы”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы тэнара-саксафаніста Джо Лавана;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” : “Чароўная гісторыя пра вандроўку па веснавым лесе”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы джазавай спявачкі Эбі Лінкальн.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.